Перайсці да зместу

Аляксей Валабуеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Валабуеў
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1981(1981-06-13) (43 гады)
Месца нараджэння
Партыя Малады Фронт
Род дзейнасці палітык

Аляксей Валабуеў (нар. 13 чэрвеня 1981; Рось, Гродзенская вобласць, БССР) — грамадскі актывіст, рэдактар газеты «Свабодны Салігорск».

Нарадзіўся 13 чэрвеня 1981 года ў пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці[1].

У 2003 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, атрымаўшы прафесію інжынера-будаўніка па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». У жніўні 2003 года размеркаваны ў Салігорск у будаўнічую арганізацыю, дзе працуе інжынерам да цяперашняга часу.

Беспартыйны. З’яўляецца членам Рэспубліканскага Праваабарончага Грамадскага Аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт», член «Маладога Фронту». Удзельнік «Школы правоў чалавека», заснаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна» і міжнародным аб’яднаннем «Грамадзянская Беларусь», і іншых грамадскіх адукацыйных праграм.

Грамадска-палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік вулічных выступаў 2004—2009 гадоў у Мінску і Салігорску, неаднаразова затрымліваўся міліцыяй і атрымліваў адміністрацыйныя пакаранні за актыўную грамадзянскую пазіцыю[2][3][4][5][6][7].

Падчас перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2006 года з’яўляўся членам ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Стала прымае ўдзел у выбарчых кампаніях у якасці назіральніка ад БХК (выбарчыя кампаніі 2004, 2006, 2007 гадоў). Прымаў удзел у выбарчай кампаніі 2007 года ў мясцовыя саветы, аднак не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата[8].

Адзін з заснавальнікаў і рэдактар газеты «Свабодны Салігорск». Сталы ўдзельнік журы конкурса малюнкаў крэйдай на асфальце ў Салігорску[9][10][11], які праводзіцца з нагоды прыняцця «Дэкларыцыі аб незалежнасці» 27 ліпеня 1990 года.

Удзельнік і адзін з арганізатараў грамадскай кампаніі «МТС па-беларуску»[12][13] і «Беларускую кнігу — дзецям»[14][15].

Ініцыятар гарадскога грамадскага маніторынгу ў Салігорску па стане даступнасці аб’ектаў грамадскага і жыллёвага прызначэння для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Маніторынг праводзіў у красавіку — жніўні гэтага года Беларускі Хельсінкскі камітэт з удзелам прадстаўнікоў салігорскага філіяла «Маладога фронту»[16][17].

Быў кандыдатам па 13-й выбарчай акрузе г. Салігорска на мясцовых выбарах у красавіку 2010 года[18][19]. Згодна з афіцыйнымі вынікамі, атрымаў 28% галасоў выбаршчыкаў[20].

6 ліпеня 2010 года ініцыяваў кампанію «Еўрапейская адукацыя». Асноўнай мэтай з’яўлялася далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу[21]. У межах кампаніі былі накіраваны звароты ў Палату прадстаўнікоў[22]. 23 ліпеня 2010 года старшыня камісіі Палаты Прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навукова-тэхнічным прагрэсе, спадар Здановіч, спаслаўся на тое, што далучэнне да Балонскага працэсу з’яўляецца кампетэнцыяй урада, а не парламента. У цяперашні час завяршаецца работа над Кодэксам аб адукацыі, сцвярджалася ў адказе. У кодэксе маюць быць урэгуляваныя ўзнятыя кампаніяй пытанні. Як паведамілі ў Савеце Міністраў, зварот накіраваны на разгляд у Міністэрства адукацыі, якое дасць больш канкрэтны адказ[22].

24 ліпеня 2010 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу[23].

Адзін з ініцыятараў кампаніі супраць вырубкі ляснога масіву «Абаронім лес» у Салігорску, якая пачалася ў 2010 годзе[24]. У межах ініцыятывы падпісаў адкрыты ліст да кіраўніцтва горада разам з іншымі вядомымі асобамі[25]. Прымаў удзел у зборы подпісаў, за што быў аштрафаваны Салігорскім раённым судом, які палічыў гэта ўдзелам у несанкцыянаванай акцыі[26]. Кампанія завяршылася частковай зменай планаў мясцовай улады на карысць патрабаванняў прадстаўнікоў грамадскасці[27].

Зноскі

  1. Аляксей Валабуеў(недаступная спасылка)
  2. Салігорскія актывісты Алег Борын і Аляксей Валабуеў аштрафаваныя на адну і пяць базавых велічыняў (19 верасня 2006).
  3. Севярын Квяткоўскі. Затрыманні ў Салігорску (15 чэрвеня 2006).
  4. У Салігорску актывістаў аштрафавалі і выпусцілі (18 верасня 2006).
  5. Выходныя:Салігорск(недаступная спасылка) (17 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2009. Праверана 30 лістапада 2014.
  6. Іллю Шылу папярэдзілі ў школе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 30 лістапада 2014.
  7. Улады выкарыстоўваюць тэракт для застрашвання іншадумцаў. Наша Ніва (8 ліпеня 2008).
  8. Салігорская моладзь заклікае байкатаваць выбары(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2010. Праверана 30 лістапада 2014.
  9. Конкурс малюнкаў у Салігорску Архівавана 16 верасня 2009.
  10. 27 июля в Солигорске состоялся ежегодный конкурс рисунков мелом, посвященный годовщине подписания декларации Независимости Беларуси (руск.).
  11. КОНКУРС БЕЛАРУСКІХ МАЛЮНКАЎ 2008 Архівавана 11 жніўня 2010.
  12. Абаненты беларусізуюць МТС Архівавана 16 верасня 2009.
  13. Маладафронтаўцы спадзяюцца на поспех(недаступная спасылка)
  14. Беларускую кнігу-дзецям!(недаступная спасылка)
  15. Стартаваў марафон «Беларускую кнігу — дзецям»
  16. Інвалідам уваходу няма(недаступная спасылка)
  17. Прааналізавалі даступнасць аб’ектаў для інвалідаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  18. Мы абыйшлі кожную кватэру Архівавана 4 сакавіка 2016.
  19. На выбары дзеля атрымання досведу!(недаступная спасылка)
  20. Выбары 2010(недаступная спасылка)
  21. Новая кампанія ад МФ: «Еўрапейская адукацыя»
  22. а б Забалонім Беларусь
  23. Лукашэнка даручыў міністру адукацыі пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Наша Ніва.
  24. У Салігорску стартуе грамадская кампанія «Абаронім лес». Наша Ніва.
  25. Спынім знішчэнне салігорскага лесу. Зварот грамадскасці(недаступная спасылка)
  26. Штрафы за збор подпісаў у абарону лесу Архівавана 18 чэрвеня 2011.
  27. Общественность отстояла солигорский лес (руск.). Беларускі партызан.(недаступная спасылка)